Выйшла новая «Кніганоша» №40 — кастрычнік 2016 (+PDF)

У загалоўнай рубрыцы «Аўтограф» прапануецца інтэрв'ю з паэткай Валянцінай Аксак, аўтаркай зборніка «Дзікая сліва», які нядаўна пабачыў свет у бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў». Пра гэтую кнігу, а таксама пра пачатак творчай дарогі і ўлюбёных сваіх паэтак Валянціна Аксак гутарыць з Алесем Сачанкам.

Рубрыка «Імпрэзы» апавядае пра нядаўнюю цырымонію ўручэння прэміі імя Ежы Гедройца, якая трапіла на гэты раз да пражскага беларуса Макса Шчура.

Як і звычайна, асноўны аб'ём бюлетэня займае агляд кніжных навінак незалежных выдавецтваў «Кнігазбор», «Папуры», «Логвінаў», «Галіяфы», «Каўчэг» і інш. Кнігі ў самых розных жанрах апісваюцца з дапамогай анатацый і бібліяграфічнага апісання, што павінна палегчыць працу работнікам бібліятэк, якія збяруцца замовіць тое ці іншае выданне.

СПАМПАВАЦЬ НУМАР

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"