Выйшла новая кніга Алы Сямёнавай

У Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кнігі беларускай пісьменніцы Алы Сямёнавай “У святой краіне выгнання”.

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія і разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь –  спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця.

Ала (Альбіна) Іванаўна Сямёнава нарадзілася ў 1938 г. на Камчатцы. У 1944 г. з сям’ёй вярнулася ў Беларусь, скончыла школу ў Наваградку (які лічыць сваёй Вялікай Радзімай) і Белдзяржуніверсітэт. Працавала ў выдавецтвах “Навука і тэхніка”, “Мастацкая літаратура”, у рэдакцыі часопіса “Нёман”. Аўтар кніг літаратурна-крытычных эцюдаў, эсэ і прозы “Гарачы след таленту” (1979), “Слова сапраўднага лад” (1986), “Святло загадкі” (1995), “Таямніцы пакутны колер” (2004), “Перад геніем лёсу” (2006).  Сябра Саюзу беалрускіх пісьменнікаў з 1982 г.

Прэсавая служба СБП