Выйшла новая кніга Станіслава Лема па-беларуску

У выдавецтве “ЛіМ” выйшла кніга вядомага польскага пісьменніка Станіслава Лема “Непераможны”. Пераклад на беларускую ажыццявіў Анатоль Бутэвіч.

Празаічны зборнік уключае ў сябе аднайменны раман фантаста, а таксама апавяданні: “Сябар”, “137 секунд”, “Цемра і цвіль” ды “Казку пра вылічальную машыну, якая з цмокам змагалася”.

Набыць кнігу можна ў кнігарні “логвінаЎ”. 258-старонкавае выданне каштуе 37 500 рублёў.

prajdzisvet.org