Выйшла новая кніга Віктара Шалкевіча

“Requiem па непатрэбных рэчах” Віктара Шалкевіча — новая кніга серыі “Гарадзенская бібліятэка”. Прэзентацыя мае адбыцца 20 сакавіка ў Горадні падчас беларускай дыктоўкі, пра гэта паведаміў выдавец Павал Мажэйка.
У кнізе, у якой сто старонак, аўтар апавядае аб рэчах, якія былі важныя ў ягоным жыцці калісьці, але з часам сталі непатрэбныя: прыкладам, старая радыёла або віяланчэль. Выданне ілюструюць два дзесяткі здымкаў з прыватнага альбому аўтара.
Віктар Шалкевіч — бард, тэатральны актор, які жыве ў Горадні. Летась у бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў” выйшла першая яго кніга “Блюз Вясна” з тэкстамі песень.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг