Выйшла нямецкамоўная паэзія Алеся Разанава

Кніга сцісласловаў (Wortdichte) Алеся Разанава
“Der Mond Denkt, Die Sonne Sinnt” (“Месяц думае, сонца разважае”),
напісаная па-нямецку, выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”.
Галіна Скакун, рэдактар выдання, наступным чынам
ахарактарызавала новы зборнік паэзіі Алеся Разанава: “Збоку часам бачна
больш, чым з сярэдзіны. У роднай мове мы не можам адкаснуцца ад значэння
слова, і часам творца гэта абмяжоўвае. Ідэя Разанава — узяць нямецкае
слова і паслухаць, якія гукавыя асацыяцыі яно выклікае, як бы намаляваць
карціну слова, якое цяпер паўстае ў новым святле, з новымі акцэнтамі.
Тут у Разанаву праявіўся і мастак, і філосаф”.
З новай кнігай Разанава можна азнаёміцца ў кнігарні “логвінаЎ” (пр.
Незалежнасці, 37А). Журналістаў запрашаюць атрымаць яе ў падарунак разам
з іншымі апошнімі выданнямі выдавецтва “Логвінаў”.