Вызначаны кароткі спіс прэміі Гедройца

7 лютага вызначыўся кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

Журы назвала шэсць прэтэндэнтаў на атрыманне ўзнагароды:

1. Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы»

2. Альгерд Бахарэвіч «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча»

3. Павал Касцюкевіч «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»

4. Артур Клінаў «Шалом: ваенны раман»

5. Аляксандр Лукашук «След матылька. Освальд у Мінску»

6. Андрэй Федарэнка «Мяжа»

 

Лепшую кнігу назавуць 3 сакавіка.


Супольна беларускім і  польскім журы будзе абраная тройка фіналістаў, але толькі адзін з аўтараў атрымае галоўную прэмію і грашовы прыз — 105 мільёнаў рублёў.

На прэмію можна намінавацца любая кніга, выдадзеная цягам года на беларускай мове.

 

Журы прэміі:

 

БЕЛАРУСЬ
Барыс Пятровіч – празаік, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”
Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру
Уладзімір Арлоў – паэт, празаік,
Валянцін Акудовіч – філосаф
Людзміла Рублеўская – паэт, пазаік, літаратурны крытык
Маргарыта Аляшкевіч – літаратурны крытык

ПОЛЬШЧА
Адам Паморскі, перакладчык, прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу
Пётр Казакевіч – дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску
Лешак Шарэпка – Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь (ганаровы старшыня журы)
Яраслаў Сліўка - сябар праўлення ЗАТ "Сомбелбанк"

Сакратарка прэміі – Марыя Мартысевіч.
Кантакты: (017)2881461 (з 9:00 да 16:00 па буднях) e-mail:penkonkurs@gmail.com)



Паводле арганізатараў