Вызвалены Алесь Бяляцкі - ФОТА

Праваабаронца і пісьменнік, сябра СБП палітвязень Алесь Бяляцкі сёння ранкам быў афіцыйна вызвалены па амністыі. Пра сваё вызваленне Алесь даведаўся раптоўна. А 15.05 Бяляцкі прыбыў у Мінск на станцыю «Інстытут Культуры». 

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады турмы ў лістападзе 2011 году. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў, бо ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць.

У 2012 і 2013 гадах Алесь Бяляцкі быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.

Непасрэдна перад арыштам у 2011 годзе Бяляцкі знаходзіўся некалькі дзён у Літве і меў інфармацыю пра магчымае будучае затрыманне, аднак не гледзячы на пагрозу вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

Паводле generation.by (гл. болей здымкаў).

Фота Юры Сідуна.