Віктар Казько атрымаў "Залаты апостраф" ад часопіса "Дзеяслоў"

На цырымоніі ўрачыстага ўзнагароджання лаўрэатаў “Залатога апострафа” Віктар Апанасавіч не змог прысутнічаць з прычыны хваробы, але цяпер з радасцю прыняў віншаванні ад дзеяслоўцаў і супрацоўнікаў СБП. Дыплом лаўрэату ўручыў рэдактар часопіса "Дзеяслоў" і старшыня СБП Барыс Пятровіч.

Сюзана Паўкштэла, Барыс Пятровіч, Віктар Казько, Юля Цімафеева, Віка Трэнас, Алесь Пашкевіч.

Віктар Казько атрымлівае "Залаты апостраф" ад рэдактара "Дзеяслова" Барыса Пятровіча.

Віктар Казько

Алена Казлова для lit-bel.org