Віктар Марціновіч выступіў у Бабруйску (+фота)

Сустрэча была зладжаная галоўным рэдактарам “Бабруйскага кур’ера”, сябрам СБП і ПЭН-цэнтра Анатолем Санаценкам.

 

Аўтарскі вечар пісьменніка сабраў каля 40 чалавек. Спачатку Віктар Марціновіч распавёў пра сябе, свае кнігі. (Да гэтага часу выйшла чатыры рамана пісьменніка). Потым – доўга размаўляў з публікай, адказваў на пытанні.

Больш за ўсё чытачоў цікавіла гісторыя стварэння раманаў і што паслужыла асновай для іх. Гучалі пытанні, звязаныя з лёсам беларускай мовы, беларускай літаратуры...

Віктар Марціновіч быў шчыры ў сваёй размове з чытачамі. Адказваў грунтоўна, падрабязна.

Ён адзначыў, што – па яго назіраннях – калі літаратар пераходзіць з рускай на беларускую, то гэта – назаўсёды.

Вечар доўжыўся каля паўтары гадзіны, але публіка не хацела адпускаць таленавітага пісьменніка. Аўтограф-сесія працягнулася і ў двары, каля машыны літаратара.

Гэта была ўжо другая сустрэча Віктара Марціновіча ў Бабруйску за некалькі апошніх гадоў.


Падрыхтаваў Анатоль Санаценка, фота Віктара Масаловіча