Віктар Шалкевіч выступіць у Берасці са сваімі новымі кнігамі

Віктар Шалкевіч

Музыка заспявае ў грэка-каталіцкай парафіі імя святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя.
Адзін з арганізатараў творчай сустрэчы, краязнаўца Ігар Бараноўскі патлумачыў, чаму варта наведаць такую імпрэзу:

- Віктар Шалкевіч – гэта адна з найцікавейшых творчых асобаў. Выдатны актор, шоўмен, гумарыст, бард. Чалавек, які наведае імпрэзу з удзелам Шалкевіча, атрымае зарад станоўчых эмоцыяў, пачуе цікавы беларускі гумар, цікавыя гісторыі, цудоўныя спевы – як гумарыстычнага плану, так і рамантычныя балады. Ён вельмі разнастайны. Я думаю, што ніхто не пашкадуе часу, які аддаў вось на такі творчы вечар.

Пачатак сустрэчы плануецца на 16-ю гадзіну. Акрамя канцэрта адбудзецца прэзентацыі кніг Віктара Шалкевіча – “Правінцыя” і “Мястэчка Г. і ваколіцы”.

racyja.eu