Віктар Жыбуль і “Стапеліі” — у БНТУ

Сустрэча адбудзецца ў 18-м вуч. корпусе (бліжэйшы будынак праваруч ад галоўнага корпуса БНТУ) у аўд. 201 А. Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

З прадмовы рэдактара кнігі Юрася Барысевіча пра "Стапеліі":

“Віктар Жыбуль, прыхільнік “забароны ўсіх правілаў”, паводле якіх “мурашы маршыруюць марш мурашыны”, уяўляе сабой поўную супрацьлегласць таму тыпу аўтараў, якія бачаць сябе будучымі літаратурнымі “волатамі”. Інакш не пісаў бы ён вершаў кшталту: “паэты чытайце болей // каб ведаць як не трэба пісаць…” альбо “Незнарок наступіў я на папараць-кветку…” Творы Жыбуля належаць да той элітнай жывой літаратуры, якую падлеткі будуць чытаць (і нават перапісваць) без ніякага прымусу: на карысць гэтага сведчыць шчырае захапленне, з якім нават двоечнікі слухаюць дэкламацыі Віктара ў дзіцячых бібліятэках і школах...

У Віктара няма бадай ніводнага камічнага верша. Ён цалкам сур’ёзны нават калі смяецца. Вядома, ягоныя вершы багатыя на чорны гумар, але было б недаравальным спрашчэннем уважаць іх за рыфмаваныя анекдоты. Усмешка чытача патрэбная аўтару толькі дзеля таго, каб ажывіць наш твар — саскубсці з яго той наіўны, а часцей — скептычны выраз, з якім мы яшчэ ў школе прызвычаіліся прыслухоўвацца да ўсялякага паэтычнага слова".

 

Прэсавая служба СБП паводле budzma.org