Віктар Жыбуль і Ігар Бабкоў у Школе маладога пісьменніка

20 лютага адбыліся чарговыя сустрэчы ў Школе маладога пісьменніка, што працуе пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” па выніках леташняга літаратурнага конкурса “Экслібрыс”.
Гэтым разам лекцыю па творчых практыках беларускіх паэтаў-авангардыстаў 20-30-х гадоў, большасць з якіх сталіся пазней ахварамі сталінскіх рэпрэсій, прачытаў навуковец і паэт Віктар Жыбуль.
Затым адбыўся майстар-клас пісьменніка і філосафа Ігара Бабкова, які ў сваім аповедзе засяродзіўся на літаратурным працэсе 1990-х у Беларусі, расказаў пра выданні, якія выходзілі ў тыя часы, і аўтараў, якія паўставалі тады як творцы.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг