Віктар Жыбуль прэзентуе кнігу "Стапеліі"

5 красавіка ў Мінскай абласной бібліятэцы ім. А. С. Пушкіна (Гікалы, 4) а 18:30 адбудзецца прэзентацыя кнігі Віктара Жыбуля "Стапеліі", якая выйшла ў выдавецтве "Галіяфы".
У імпрэзе бяруць удзел:
Віктар Жыбуль, Юрась Барысевіч, гурт "Рацыянальная дыета".
Уваход вольны.
У параўнанні з іншымі зборнікамі Віктара Жыбуля (“Прыкры крык”, “Дыяфрагма”) гэтая кніга вылучаецца большай філасафічнасцю і змрачнаватай, хоць месцамі і іранічнай, танальнасцю, са зваротам да вострых праблемаў свету рэальнага і свету ірэальнага. Паэт вымалёўвае своеасаблівую галерэю грабляў, на якія можна наступіць у пошуках адказаў на спрадвечныя пытанні. Напэўна, схільнасць аўтара да парадоксаў паўплывала і на выбар назвы зборніка: стапеліі – паўднёваафрыканскія кветкі, “вельмі эстэтычныя” з выгляду, але са спецыфічным малапрыемным пахам, які нагадвае гнілое мяса.
Паводле zmij-vish.livejournal.com