Віктарына "Што я ведаю пра Уладзіміра Арлова?"

У віктарыне 15 пытанняў, датычных біяграфіі і творчасці спадара Уладзіміра, і любы жадаючы можа адказаць на іх тут. Далучайцеся!

Вежа

Там жыве самотнік, — кажуць людзі

пра вежу, што стаіць між балотных пустак. —

Памерлі ўжо тыя, хто бачыў яго.

 

Блукаю я пусткамі, гляджу на вежу, думаю

    затоена: там жыве самотнік.

Толькі няма ніколі святла ў адзіным яе вакне.

Толькі няма ніколі слядоў вакол вежы.

Толькі няма ў яе ўваходу.

 

Зладзіўшы драбіны, дасягну адчыненага вакна,

запалю ў галубніцы свечку,

убачу на стальцы пергамен,

прачытаю ў ім:

 

Я збудаваў гэтую вежу,

я замураваў сябе ў ёй,

я разбурыў за сабою, падымаючыся ўгору, сходы... —

птушыны след заместа працягу.

 

Чытаю пергамен уголас.

З вечаровага неба ляціць да мяне птушка.

 

На фота: Уладзімір Арлоў, budzma.org

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"