Віншуем!

11 кастрычніка адзначае сваё 65-годдзе сябра Магілёўскага аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Міхась Булавацкі. Віншуем са святам! Доўгіх дзён і плёну ў творчасці, шаноўны Міхась Пятровіч!

Фота - horki.info

Булавацкі Міхась Пятровіч нар. 11.10.1947 г. у в. Восы Глускага р-на Магілёўскай вобл. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута, працаваў настаўнікам, выкладчыкам, з 1977 г. выступае як журналіст. У 1988 г. стаў адным з заснавальнікаў магілёўскай філіі аб’яднання “Мартыралог Беларусі”, кіраўнік магілёўскай суполкі Беларускага ПЭН-цэнтру. З пачатку 90-х займаецца літаратурнай дзейнасцю, рэдактурай, піша вершы, перакладае з рускай. У 1999 г. выйшла кніга В. Высоцкага “Я не падману” ў перакладзе М. Булавацкага. Эсэ “Ноч свабоды” заняло прызавое месца ў літаратурным конкурсе “Мая свабода”, праведзеным радыё “Свабода”.

Прэсавая служба СБП