Віншуем!

Сёння свой 60-гадовы юбілей адзначае сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" празаік Казакоў Валерый Мікалаевіч. Віншуем са святам, шаноўны Валерый Мікалаевіч! Зычым новых творчых задумак, імпэту і часу на іх здзяйсненне!

Зусім нядаўна у выдавецтве "Кнігазбор" у юбіляра выйшла новая кніга.

Кнігу мініяцюр “Абібокі” можна перагортваць, як пясочны гадзіннік, і чытаць з двух бакоў: па-беларуску, і па-руску.

Назву кнігі і яе канцэпцыю аўтар тлумачыць ў прадмове:

“Часта ўвосень, калі ідуць бясконцыя дажджы, калі нізкія, яшчэ не агідныя аблокі, чапляючыся адно за адно, паўзуць бясконцымі статкамі, а рэдкія прыглушаныя пробліскі сонца нечакана ўспыхваюць у мільярдах дробных і бялявых, як макавае зерне, расінках, — раптам нараджаюцца абібокі — спакойныя, марудлівыя, можа, десьці гультаяватыя развагі аб усім і ні аб чым.

У беларускай мове гэтае слова — “абібок” — і азначае: гультай, сузіральнік. Мне здаецца, як бы актыўна ні жыў чалавек, ён усё адно застаецца абібокам свайго жыцця, яму заўсёды ёсць што сказаць, без надрыву, без прыспеху, сказаць як убачылася, як падумалася. Галоўнае — не прамінуць гэты шчаслівы час…

Прэсавая служба СБП