Віншуем!

2 студзеня споўнілася 55 гадоў журналісту і аналітыку, літоўскаму грамадска-палітычнаму дзеячу, ураджэнцу Бабруйска (з 1990-га жыве ў Вільні) і сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Віталю Каракорскаму.

У гэты ж дзень адзначыў сваё 65-годдзе сябар СБП, пісьменнік Давід Шульман, які нарадзіўся ў Барысаве, а з 1991 года жыве і працуе ў Ізраілі. Спадар Давід піша на рускай і беларускай мовах, выдаў некалькі празаічных кніг, сярод якіх — "Дзе ўзяць крыху шчасця" (2005), "В тёплом городе Эйлате" (2008).

Шаноўныя юбіляры, прыміце нашыя сардэчныя віншаванні! Зычым вам дабрабыту, аптымізму, здароўя і творчых поспехаў!  

Прэсавая служба СБП