Віншуем Аксану Спрынчан з Днём народзінаў!

Аксана Спрынчан

Шаноўная Аксана Вадзімаўна! Шчыра віншуем Вас са святам і зычым здароўя і дабрабыту, радасці і натхнення, новых паспяховых праектаў, дабрыні і цеплыні Вам і Вашым блізкім!

"Аксана Спрынчан — чалавек незвычайны. Кожны яе выступ або праект, асабісты ці сумесны, прыватны ці грамадскі, пераўтвараецца ў цікавае дзейства. Генетычна паэтычная, узнёслая, арыгінальная, з філасофска-іранічным поглядам на жыццё, яна лёгка згуртоўвае вакол сябе іншых творчых асоб і “запаляе” іх сваім энтузіязмам", – адзначае пра паэтку яе калега, пісьменніца і перакладчыца Юлія Новік. 

Аксана нарадзілася ў Лунінцы. Аўтар паэтычных кніг “Вершы ад А.” (2004), “ЖываЯ” (2008), смс-п’ескі “Дарога і Шлях” (2009, з Алесем Анціпенкам), “Незвычайнай энцыклапедыі беларускіх народных інструментаў” (2010, з Ярашам Малішэўскім), “Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў” (2013). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2005 года.

***

Нават калі зляцяць у агонь

усе лісты, што мы атрымалі,

застануцца вершы з тваім дыханнем,

напісаныя мной.

Нават калі сплывуць па вадзе

ўсе словы, што прамовілі мы,

застануцца вершы з тваім дыханнем,

напісаныя мной.

Нават калі лёс нам

пакінуць гэту зямлю,

застануцца вершы з тваім дыханнем,

напісаныя мной.

Нават калі зляцяць у агонь,

сплывуць па вадзе,

пакінуць гэту зямлю

ўсе вершы з тваім дыханнем,

напісаныя мной,

будзе лягчэй буслам

ляцець у паветры,

якім калісьці

дыхала каханне...

Аксана Спрынчан

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"