Віншуем Алену Таболіч з юбілеем!

15 красавіка споўнілася 60 гадоў паэтцы і перакладчыцы Алене Уладзіміраўне Таболіч.

Віншуем з юбілеем, шаноўная Алена Уладзіміраўна! Догіх гадоў і творчага імпэту!

Таболіч Алена Уладзіміраўна нарадзілася ў в. Горна Зэльвенскага раёна Гродненскай вобл. «перад Вялікаднем». Скончыла Зэльвенскую школу, Мінскі інстытут замежных моў. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Перакладае з англійскай мовы. Аўтар кніг перакладаў «Срэбны дождж» (1999), «Ліхтарык глогу: пераклады» (2006), «Ryhor Baradulin. Ksty (пераклады)» (2006) і дапаможнікаў для студэнтаў.