Віншуем Алену Таболіч з юбілеем!
Паважаная Алена Уладзіміраўна! Шчыра віншуем Вас са святам, зычым моцнага здароўя, дабрабыту, плёну ў творчых і штодзённых справах, аптымізму і радасных падзей Вам і Вашым блізкім!
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Прэсавая служба СБПАлена Таболіч нарадзілася ў в. Горна Зэльвенскага раёна Гродненскай вобл. «перад Вялікаднем». Скончыла Зэльвенскую школу, Мінскі інстытут замежных моў. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Перакладае з англійскай мовы. Аўтар кніг перакладаў «Срэбны дождж» (1999), «Ліхтарык глогу: пераклады» (2006), «Ryhor Baradulin. Ksty (пераклады)» (2006) і дапаможнікаў для студэнтаў. Рэкамендаваная ў СБП Рыгорам Барадуліным, Лявонам Баршчэўскім, Пятро Васючэнкам і Сяргеем Панізнікам.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг