Віншуем Аляксандра Дзятлава з юбілеем!

Сёння свой 75-гадовы юбілей адзначае сябра СБП, празаік Аляксандр Мікалаевіч Дзятлаў. Саюз беларускіх пісьменнікаў віншуе імянінніка з Днём нараджэння і зычыць яму моцнага здароўя і творчых поспехаў!

Дзятлаў Алесь нарадзіўся 03.06.1936 г. у вёсцы Туркі Бабруйскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўніка.

У 1959 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у глыбоцкай раённай газеце «Сцяг камунізма» (1959-1961), у «Чырвонай змене» (1961-1973). У 1973-1975 гг. - сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм», у 1975-1980 гг. - карэспандэнт рэспубліканскай газеты «Звязда», з 1980 г. - рэдактар аддзела навукі часопіса «Родная прырода». Сябра СП СССР з 1979 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1970 г. (газета «Літаратура і мастацтва»).

Бібліяграфія: 

«Росы на поплаве». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1974 г.

«Белы месяц сакавік». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1977 г.

«Сляды». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1981 г.

«Вяртанне». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1987 г.

Прэсавая служба СБП