Віншуем Фёдара Яфімава з юбілеем!

Шаноўны Фёдар Архіпавіч! Віншуем Вас са святам і зычым моцнага здароўя, даўгалецця, заўжды выдатнага настрою, дабрабыту, штодзённай радасці жыцця! 

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Фёдар Яфімаў нарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Наватроіцкае Цярноўскага раёна Варонежскай вобласці. Скончыў Варонежскую сувораўскую (1951) і Чэрапавецкую пяхотную (1953) вучэльні. Камандаваў узводам. У 1957-1958 гг. вучыўся на Цэнтральных курсах палітсаставу. Служыў у Савецкай Арміі да 1963 г. З 1959 г. жыве ў Мінску. У 1966-1967 гг. загадваў аддзелам нарыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман». У 1967 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве. Сябра СП СССР з 1962 г. У друку з вершамі выступае з 1951 г., у Беларусі - з 1959 г. Піша на рускай мове. Перакладае творы беларускіх паэтаў на рускую мову. 

Аўтар паэтычных кніг: "Армия", "Утренний автобус", "Пролетели ветры", "Дням настоящим" ды інш.