Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!

Шаноўныя Галіна Міхайлаўна і Дзмітрый Альбертавіч! Шчыра віншуем вас з вашымі прыгожымі святочнымі датамі і жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, выдатных навінаў кожны дзень, плёну ў творчасці, новых кніг і чытачоў!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Галіна Дубянецкая — паэт, перакладчык. Нарадзілася 20 жніўня ў Мiнску. Скончыла Інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, Скарынаўскім цэнтры, часопісе «Крыніца». Дачка выдаўца і пісьменніка Міхала Дубянецкага. Вершы і пераклады друкаваліся ў рэспубліканскім ды замежным друку, у альманахах і анталогіях. У 2008 годзе ў бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» выдала кнігу паэзіі «Анадыямэна».

Дзмітрый Падбярэзскі -- празаік, публіцыст, музычны эксперт. Аўтар кніг прозы «Уверцюра», «Сола на саксафоне» і інш. Нарадзіўся ў 1952 го­дзе ў Мінску. Жыве ў Мінску.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"