Віншуем Галіну Тычка з юбілеем!

Паважаная Галіна Казіміраўна! Шчыра віншуем Вас з юбілеем і зычым моцнага здароўя, дабрабыту, плёну ў жыцці і творчасці, аптымізму і радасці Вам і Вашым блізкім!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Галіна Казіміраўна Тычка (Тычко) нар. 11 лістапада 1955 у в. Сташулі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла філфак БДУ (1978), працавала настаўніцай у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. З 1979 — гід-перакладчык польскай мовы БМТМ “Спадарожнік” Мінскага абкама камсамола У 1982 паступіла ў завочную аспірантуру БДУ, абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1987. У сакавіку 1986 – была залічана на працу ў штотыднёвік “Літаратура і мастацтва” на пасаду карэспандэнта. З 1993 г. – член Саюза беларускіх пісьменнікаў па секцыі літаратурнай крытыкі. З гэтага часу працавала рэдактарам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса “Полымя”.

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"