Віншуем Галіну Тварановіч-Сяўрук з юбілеем!

Галіна Паўлаўна Тварановіч-Сяўрук

Шаноўная Галіна Паўлаўна! Прыміце нашыя сардэчныя віншаванні з юбілеем і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, плёну ў штодзённых і творчых справах, радасці і гармоніі Вам і Вашым блізкім!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Галіна Тварановіч -- паэтка, літаратуразнаўца. Аўтар кніг «Белорусская  и юго­славская военная проза», «Пакутаю здабыты мір», «Верасы Дараганава» і інш. Нарадзілася ў 1955 годзе ў мястэчку Дараганава на Асіповіччыне. Жыве ў Польшчы.

* * * 
Усё, ці ж не ўсё ў прыродзе,
сэнсам адзіным, суцэльным,
з кропкі адной скіравана
і ўвасабляецца, несумяшчальнае бы,
выпадковае на чалавечы розум...

Залева ўскрайкам зімы,
як мусіў бы сівер марозіць.
Грамы па-над графікай крон –
прысадах і паркам зарослым,
што, ведама, грознай прыкметаю.

І раптам скрозь мокрую цемень
да самага сэрца — кліч жураўліны,
адхланьне, сьвятло й перамога.


* * * 
Дзесь там – далёка, блізка,
дзесь за паваротам,
за гэтым часам –
абрысы шляху, лёсу,
шкляной смугою незамглелыя.
Ужо не прадчуваньне –
ява, апошняя і праўдзівая,
якую, ці ў змозе я прыняць...

Галіна Тварановіч

Прэсавая служба СБП