Віншуем Галіну Варатынскую з юбілеем!

21 студзеня адзначае свой юбілей паэтэса, сябра СБП Галіна Аляксандраўна Варатынская. Многія кранальныя вершы аўтаркі прысвечаны малой радзіме, Ушаччыне. Спадарыня Галіна, віншуем Вас і жадаем усяго найлепшага – самых добрых справаў і пачуццяў, плёну асабістага і творчага, заўсёднай душэўнай гармоніі і радасці!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Галіна Варатынская нарадзілася 21 студзеня 1953 года ў вёсцы Ваўчо Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння Ушацкай сярэдняй школы вучылася завочна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (скончыла яго ў 1980-м). Пачала пісаць і публікавацца ў раённай газеце яшчэ ў старэйшых класах школы. Працавала бібліятэкарам у Арэхаўскай сельскай бібліятэцы, з 1974 года – ва ўшацкай раённай газеце «Патрыёт».   

У 1995 годзе ў «Бібліятэцы часопіса «Маладосць» выйшаў зборнік вершаў Галіны Аляксандраўны «3 будзённасці ўзляцець...».

З'яўляецца старшынёй раённай Рады рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны», узначальвае літаратурнае аб'яднанне пры ўшацкай раённай газеце, а таксама клуб творчых сустрэч пры Ушацкім раённым Доме культуры.

Прыдзвінскі край