Віншуем Хрысціну Лялько!

Сёння свой 55-ы Дзень нараджэння святкуе беларуская пісьменніца, перакладчыца і журналістка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Хрысціна Лялько. СБП віншуе юбілярку і зычыць моцнага здароўя, гармоніі ў сям’і і плёну ў працы!

Хрысціна Аляксееўна Лялько нарадзілася 30 сакавіка 1956 у в. Хадзюкі Лідскага раёна. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь». Галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria».

Першыя вершы апублікавала ў 1971 ў лідскай газеце «Уперад». Аўтар кніг прозы «Дарога пад гару», «Світанак над бярозамі» і кнігі паэзіі «На далонях любові». У яе апрацоўцы выйшаў зборнік народных казак «Хітрэй свету не будзеш». Пераклала на беларускую мову нарыс Уладыслава Сыракомлі «Мінск», кнігі Папы Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі», «Дар і Таямніца», «Устаньце, хадзем!», «Памяць і самасвядомасць», энцыклікі «Fides et ratio», «Ecclesia de Eucharistia», Апостальскі ліст пра Ружанец «Rosarium Virginis Mariae», творы Яна Твардоўскага і іншыя тэалагічныя творы.

Прэсавая служба СБП