Віншуем Любоў Гарэлік з юбілеем!

Саюз беларускіх пісьменнікаў віншуе Любоў Мікалаеўну Гарэлік з 70-годдзем! Зычым моцнага здароўя і творчых поспехаў!

Гарэлік Любоў Мікалаеўна нарадзілася 16 сакавіка 1941 года ў  вёсцы Хацянаўшчына Мінскага раёна (былога Заслаўскага), скончыла Раўкуцявіцкую сярэднюю школу. У 1964 скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт, працавала ў Радашковіцкай школе-інтэрнаце. У 1968-1971гадах вучылася ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі.

Да гэтага часу працуе ў названым Інстытуце. З 1971 – малодшы, З 1981 – старшы навуковы супрацоўнік.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з траўня 2008 года.

Друкавала артыкулы, рэцэнзіі ў часопісах: “Полымя”, “Неман”, “Беларуская думка”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Вячэрні Мінск”, “Сельская газета”, “Звязда” і інш. Больш за 200 артыкулаў ў энцыклапедычных выданнях.

Прэсавая служба СБП