Віншуем Людмілу Барадзейка (Сташку Грыніч) з юбілеем!
Шаноўная Людміла Леанідаўна! Прыміце шчырыя віншаванні са святам і пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, плённай творчай працы, і няхай кожны дзень прыносіць Вам і Вашым блізкім толькі радасць!
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Спадарыня Людміла, вядомая пад псеўданімам Сташка Грыніч, піша вершы і прозу, закранае тэматыку знаходжання жанчын у сучасным грамадстве (у 2011 годзе аўтарка была сярод прызёраў рэспубліканскага конкурсу, прысвечанага гэтай праблеме). У сферу цікавасці Людмілы Барадзейка таксама ўваходзіць беларуская фантастыка – яе апавяданні былі змешчаныя ў фантастычных зборніках, укладальнікам якіх выступіў Генадзь Ануфрыеў.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг