Віншуем Міколу Гіля з 75-годдзем!

Сёння святкуе свой юбілей сябра Саюзу беларускіх піьменнікаў Мікалай Гіль. СБП віншуе Мікалая Сямёнавіча са святам і зычыць яму моцнага здароўя ды плёну ў творчасці!

Беларускі пісьменьнік, журналіст і перакладчык Мікола Гіль (сапр. Мікалай Сямёнавіч Гілевіч) нарадзіўся 15 чэрвеня 1936 у в. Слабада Лагойскага раёну Мінскай вобласці. Брат Ніла Гілевіча. У 1959 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту. Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Мінскай студыі тэлебачання (1960-1961), у часопісах "Родная прырода" (1972) і "Маладосць" (1972-1977). Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1961-1972, 1977-2002; у 1990-1997 гг. галоўны рэдактар выдання). У 2004-2008 гадах - галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва». Дэбютаваў як празаік у 1962 годзе ў часопісе “Бярозка”.

Прэсавая служба СБП