Віншуем Іну Снарскую з юбілеем!

Іна Станіславаўна Снарская. Фота з персанальнага сайта пісьменніцы inna-snarskaya.inf.ua

Паважаная Іна Станіславаўна! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні -- дабрабыту, моцнага здароўя, сапраўднай вясновай цеплыні ў сэрцы і ў жыцці, далейшай плённай творчай дзейнасці!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Іна Снарская нарадзілася ў старажытным Полацку. Скончыла сярэднюю школу № 3, Наваполацкі політэхнічны інстытут, атрымала дыплом інжынера-будаўніка. Пасля заканчэння інстытута (1987) тры месяцы працавала ў Маладзечне на заводзе металаканструкцый. Выйшла замуж за ўкраінца і пераехала разам з ім у Палтаву. Нарадзіла сына Уладзіслава. Два гады працавала па спецыяльнасці на кафедры жалезабетонных канструкцый Палтаўскага будаўнічага інстытута, але, маючы творчую натуру, занялася журналістыкай. Скончыла філалагічны факультэт Палтаўскага педагагічнага ўніверсітэта імя В.Г. Караленкі. 

Першыя вершы пані Іны з'явіліся ў полацкай газеце "Сцяг камунізму". Потым былі падборкі ў наваполацкім "Хіміку", а ў 1987 годзе вершы выйшлі ў часопісе "Маладосць". Да друку іх прыняла Яўгенія Янішчыц. Творчай сувязі з радзімай Іна ніколі не перарывала. У розны час яе вершы друкавалі часопісы "Беларусь" і "Полымя", "Першацвет" і "Маладосць", "Край" і "Крыніца", "Роднае слова" і "Дзеяслоў", газеты "Літаратура і мастацтва" і "Голас Радзімы". На Украіне яе паэтычныя падборкі можна было прачытаць у "Палтаўскай думцы" і "Маладой грамадзе", "Зарэ Палтаўшчыны" і "Палтаўскім весніку". Вершы Іны Снарскай з'яўляліся ў самай папулярнай маладзёжнай газеце Украіны "Моладзь Украіны". Друкавалася палачанка-палтаўчанка і ў "Літаратурнай Украіне". Большасць вершаў падаваліся ў арыгінале, па-беларуску. Аўтарка некалькіх паэтычных зборнікаў.

Іна Снарская

Сон
Там на гарышчы яблыкі заснулі,
Мурлыча котка песню для душы,
І грэе ногі ля шчытка дзядуля,
І на сцяне гадзіннік зноў спяшыць.

Ляціць жыццё, а хата застаецца,
Намоленая, цёплая яшчэ,
Пакуль жыву я, б’ецца яе сэрца,
Святло з вакон ліецца, як з вачэй.

Ляцяць па небе рушнікі і птушкі,
Як срэбны певень сонца пазаве.
Там родныя заўсёды сны і пушчы.
Сляды мае звіняць у той траве.

***
Квітнуть вірші, наче чорнобривці,
І летять птахами за село.
Я живу тут, та прийшла не звідси,
Голову сховала під крило.

Я живу тут, та мене так мало
Серед степу, обріїв рясних.
Птах мій білий, я тебе впізнала,
Наче в очі глянула весні.

Як там наші сосни та берези?
Чи живий ще ярмарковий дід,
Що конем дарунки дітям возить?
Чи ховає сонце в бороді?..

Вже летить по небу наша хата,
Вікнами, як зорями, горить,
А на ганку вічна моя мати,
Чорнобривці кидає згори.

Глядзіце болей вершаў на сайце Таварыства ўкраінскай літаратуры пры СБП druzi.by

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"