Віншуем Ірыну Шаўлякову з юбілеем!

Ірына Леанідаўна Шаўлякова-Барзенка

Шаноўная Ірына Леанідаўна! Віншуем Вас са святам і зычым усяго найлепшага Вам і Вашым блізкім -- плёну ў справах, дабрабыту, моцнага здароўя, натхнення!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Ірына Шаўлякова (Шаўлякова-Барзенка) - літаратуразнаўца, крытык; кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1996), аспірантуру па кафедры тэорыі літаратуры БДУ (1999); абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэорыі метафары і сімвала (2001).

Артыкулы і рэцэнзіі ў літаратурна-мастацкай перыёдыцы пачалі з'яўляцца з пачатку 1990-х. Аўтар публікацый у газетах "Літаратура і Мастацтва", "Культура", часопісах "Дзеяслоў", "Маладосць", "Першацвет", "Полымя", "Всемирная литература", "Нёман" і інш.
Асобныя літаратуразнаўчыя працы перакладаліся на польскую, англійскую, украінскую, аўстрыйскую мовы. Сфера навуковых інтарэсаў улучае даследаванне паэтыкі мастацкага твора ў гісторыка-генетычным і эвалюцыйным аспектах, вывучэнне тыпаў мастацкай свядомасці ў дынаміцы літаратурна-мастацкіх эпох, аналіз заканамернасцяў і тэндэнцый развіцця найноўшага літаратурнага працэсу.

Жыве ў Мінску.

Прэсавая служба СБП