Віншуем Ірыну Жарнасек!

Шаноўная Ірына Францаўна! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, плёну ва ўсіх справах, аптымізму і добрых падзей!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Ірына Жарнасек — пісьменніца, рэдактар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». Нарадзілася 17.01.1953 г. у вёсцы Чаранкі на Глыбоччыне. Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла завочна Менскі інстытут культуры (1976). У 1978-1979 гг. - загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979-1983 гг. - карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» гэтага трэста. З 1983 г. - карэспандэнт наваполацкой гарадской газеты «Химик». Сябра СП СССР з 1987 г. Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з польскай мовы. Першае апавяданне апублікавала ў 1978 г. (газета «Химик»), у наступным годзе выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар кніг прозы «Ліст да сына», «Гульні над студняй», «Гадара», аповесці-казкі «Спрэчка анёлаў», рамана «Будзь воля Твая». Жыве ў Наваполацку.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"