Віншуем снежаньскіх юбіляраў!

Іван Бурсаў нарадзіўся 19.12.1927 г. у горадзе Клімавічы Магілеўскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Працоўны шлях пачаў у 1945 г. счэпшчыкам вагонаў на Чэлябінскім металургічным заводзе. Працаваў на Менскім трактарным заводзе (1953-1957). У 1962 г. скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. Працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса «Неман» (1962-1964). З 1965 г. жыве ў Маскве. Сябра СП СССР з 1964 г. У друку выступае з 1953 г. Піша на расейскай мове. Перакладчык беларускай літаратуры на рускую мову.

Аляксей Белы нарадзіўся 20.12.1952 г. у в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобл. Пасля заканчэння школы №2 у Івацэвічах паехаў на Поўнач. Атрымаў спецыяльнасць штурман маламерных марскіх суднаў. Працаваў у Пінску памочнікам капітана цеплахода. З 1977г. — у Баранавічах. Дырэктар-галоўны рэдактар ПУП «ІнтэксПрэс-Рэгіён». Першыя вершы апублікаваўу 1971 г. у Карэліі. Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. Аўтар зборнікаў вершаў «Тридцать второе августа» (1994), «Невольничьи песни» (1997), «Каляровыя сны» (1999), «Боскі вецер правінцыі» (2002). Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. Рэкамендаваны ў СБП Нінай Мацяш, Леанідам Галубовічам і Іванам Лагвіновічам.