Віншуем з Сусветным днём паэзіі!

Сусветны дзень паэзіі адзначаецца штогод з 1999 года згодна з рэзалюцыяй трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА.

Мэтамі свята з'яўляюцца: падтрымка моўнай разнастайнасці праз магчымасці паэтычнага слова, садзейнічанне развіццю паэзіі, вяртанню да вуснай традыцыі паэтычных чытанняў, аднаўленню дыялогу паэзіі з іншымі відамі мастацтва.

***

Паэзія — хвароба ўсіх вякоў.
Паэзія — служанка й каралева.
Лірычных слёз рашучая залева
Астудзіць стому босых ступакоў.
Сцяжыны ўмуражэлыя радкоў
Бягуць пад засень ранішняга дрэва,
Дзе яблык падалА Адаму Ева,
Дзе спяць сляды пегасавых падкоў.

Што з вулічнай звязаўся, як вяльможа,
Паэт сябе й паэзію кляне,
Ды слабіну сваю не пераможа.
Ад славы камянеюць вершаробы,
Зірні наўкол — валун пры валуне.
Жыццё ад смутку гіне без хваробы.

Рыгор Барадулін

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"