Віншуем з юбілеем!

Вайцяшонак (Жук) Марыі Антонаўне сёння спаўняецца 70 гадоў.  З гэтай нагоды СБП выказвае свае самыя шчырыя віншаванні юбілярцы! Доўгіх гадоў і творчага імпэту, Марыя Антонаўна!

Вайцяшонак Марыя, нарадзілася 03.05.1942 г. у горадзе Змяінагорску Алтайскага краю ў сям'і высланага з Беларусі польскага асадніка.

Пасля смерці бацькоў выхоўвалася ў дзіцячых дамах Змяінагорска, Масквы, Ракава. Працавала на Менскім камвольным камбінаце прадзільшчыцай, адначасова вучылася завочна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на філалагічным факультэце (скончыла ў 1972). Працавала ў школах вёсак Боркі, Роўбіцк Пружанскага раёна, Схоліна, Дунілавічы Пастаўскага раёна, у Мядзелі, выхавацелькай дзіцячага сада ў Менску. З 1974 г. на журналісцкай працы ў «Сельской газете», часопісах «Неман», «Беларусь», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1990 г.

У друку выступае з 1959 г. Аўтар кнігі нарысаў «Сярод блізкіх людзей» (1988). Выступае таксама з апавяданнямі і казкамі.

Фота - nn.by