Віншуем з юбілеем!

20 траўня два нашыя сябры адзначылі свае юбілеі.
Барысу Сымону Вікенцьевічу споўнілася 75, Кандратаву Мікалаю Мікалаевічу — 55.
Сардэчна віншуем нашых шаноўных юбіляраў!
Барыс Сымон
Вікенцьевіч нарадзіўся 20 траўня 1937 г. у в. Касічы Вілейскага раёна. Педагог,
журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык.
Закончыў гістарычна-філалагічны факультэт Наўгародскага педагагічнага інстытута (1965 г.), аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН. Выкладаў гісторыю ў Сергаўскай школе Наўгародскага і Браўкоўскай школе Мінскага раёнаў, рускі фальклор і старажытнарускую літаратуру ў Брэсцкім педагагічным інстытуце. Працаваў загадчыкам навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, рэдактарам часопіса "Беларуская мова і літаратура ў школе" (з 1993 г. "Роднае слова"). 3 1992 г. у рэдакцыі "Беларускага гістарычнага часопіса" займае пасаду рэдактара аддзела методыкі выкладання гісторыі.
Апублікаваў некалькі кніг, звыш 50 артыкулаў па праблемах фальклору, этнаграфіі і культуры. У апошнія гады друкуе матэрыялы па гісторыі Беларусі.
Кандратаў Мікалай
Мікалаевіч нарадзіўся 20 траўня 1957 года ў вёсцы Замосце на Талачыншчыне. У
1974 годзе скончыў Коханаўскую сярэднюю школу, паступіў у Мінскі Педагагічны
Інстытут на матэматычны факультэт. Па размеркаванні быў накіраваны ў Вілейку,
дзе выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту.
Зараз працуе праграмістам у Мінскім вытворчым аб'яднанні вылічальнай тэхнікі. У 2005-м скончыў Беларускі Калегіюм, аддзяленне філасофіі і літаратуры. Напачатку 2003-га стаў сябрам суполкі "Літаратурны квартал" (з 2004 году - "Літаратурнае прадмесце"). Друкаваўся ў зборніках "Літаратурны квартал" (2003), "Дзень паэзіі-2005", часопісах "Паміж", "Дзеяслоў", "Маладосць", "Полымя", газеце "Літаратура і мастацтва" ды інш. Перакладае паэзію з рускай.
Мікола Кандратаў — аўтар кніг вершаў "Возера Рудакова" ("Беларускі кнігазбор", 2002), "Зоркі і вершы" (“Мастацкая літаратура”, 2008).
У паэтычным тэатры "Арт.С" Мікола Кандратаў адзін з арганізатараў задыякальна-паэтычнага праэкту "12 сузор'яў" у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча.