Віншуем з юбілеем!

Нашага сябра, Дзелянкоўскага (Дубровіна) Мікалая Іванавіча шчыра віншуем з 80-годдзем! Зычым Вам добрага здароўя, творчага імпэту і цяпла блізкіх, шаноўны Мікалай Іванавіч! 

Дзелянкоўскі (Дубровін) Мікалай Іванавіч нарадзіўся 02.02.1932 года ў мястэчку Скідзель. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1952-57). Працаваў у лідскай газеце "Уперад" (1957-1962), кіраваў літаратурным аб'яднаннем. Пазней - карэспандэнт газеты "Мінская праўда" (1962-73), БелТА (1973-77), адказны сакратар рэдакцыі часопісаў "Родная прырода" (1977-83) і "Беларуская мінуўшчына" (1993-94), намеснік рэдактара газеты "Рэклама-плюс" (1994-95) і "Беларускай лясной газеты" (1995-97). Сябар Беларускага Саюза журналістаў (1960), сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1995 г.