Віншуем жнівеньскіх юбіляраў!

Шаноўным спадарам Анатолю Астапенку і Лявону Неўдаху сёння спаўняецца 70 гадоў, а нашаму слыннаму прафесару, знаўцу гісторыі літаратуры Адаму Мальдзісу -- 85!

Паважаныя Анатоль Уладзіміравіч, Лявон Пятровіч і Адам Восіпавіч! Сардэчна віншуем вас са святочнымі датамі і жадаем моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, сілаў, аптымізму і поспехаў у паўсядзённых справах, і канечне, плённай творчай дзейнасці, удзячных паслядоўнікаў і чытачоў!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"