Вінцэсю Мудрову – 60! Віншуем!

Вінцэсь Мудроў. Фота svaboda.org

Шаноўны Віктар Леанідавіч! Прыміце шчырыя віншаванні з юбілеем і пажаданні моцнага здароўя і дабрабыту, плёну ва ўсіх справах і далейшых творчых поспехаў, і каб кожны дзень прыносіў радасць Вам і Вашым блізкім!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Вінцэсь Мудроў – пісьменнік, журналіст, перакладчык з албанскай і рускай моваў. Нарадзіўся 11 верасня 1953 года ў Полацку. Скончыў Полацкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці "Інжынер-тэхнолаг металарэзных варштатаў і інструментаў". Працаваў на Баранавіцкім заводзе аўтаматычных лініяў, у наваполацкай управе “Саюзінтэргазбуд”, на Наябрскім участку Куйбышаўскага ўпраўлення магістральных нафтаправодаў “Транснафта” (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга Расіі), памочнікам народнага дэпутата Вярхоўнага Савету БССР Лявона Баршчэўскага, рэдактарам аддзела Наваполацкай “Новай газеты,” журналістам Радыё Свабода. Жыве ў Наваполацку.

Вінцэсь Мудроў пачаў пісаць у 1983 годзе, першая публікацыя з’явілася ў 1987 у часопісе “Маладосць”.  Аўтар празаічных кніг: “Жанчыны ля басейна” (1992), “Гісторыя аднаго злачынства” (1993), “Зімовыя сны” (1999), "Ператвораныя ў попел" (2005), “Альбом Сямейны” (2007). У 19711974 гг. Мудроў выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах “Блакітны ліхтар”. У 90-х рэдагаваў літаратурны альманах “Ксэракс Беларускі”. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў.

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"