«Віта і Эйвінд у Мінску!» Шэраг сустрэч з вядомай пісьменніцай і мастачкай Сарай Лундберг (Швецыя)
Расклад мерапрыемстваў:
26 лістапада, 18:00, музей Петруся Броўкі, вул. Карла Маркса, 30
Адкрыты майстар-клас для аўтараў і ілюстратараў дзіцячых кніжак у межах працы Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Сёння Швецыя перажывае Залаты век у дзіцячай літаратуры, пра гэта і пра сваю працу пісьменніцай і мастачкай Сара раскажа ўсім цікаўным.
Майстар-клас пройдзе з перакладам на беларускую.
Мадэратарка вечарыны — пісьменніца, каардынатарка Школы маладога пісьменніка Алена Казлова (Анка Упала).
27 лістапада, 18:00, Галерэя cучаснага мастацтва "Ў", Мінск, пр. Незалежнасці, 37а
Сустрэча Сары Лундберг з чытачамі, сумеснае чытанне кніжак пра Віту і Эйвінда, аўтограф-сесія аўтаркі, а таксама мастацкія сюрпрызы для ўсіх прысутных.
Запрашаюцца дзеткі 4-6 год!
Сара Лундберг — вядомая шведская дзіцячая пісьменніца і ілюстратарка. Беларускім чытачам добра вядомыя яе кнігі “Віта Белая Крэска” і “Віта Белая Крэска і Эйвінд”, выдадзеныя ў серыі “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч.
Мерапрыемствы праводзяцца пры ўдзеле Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Уваход вольны.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"