Віталь Гуркоў чытае вершы Алеся Разанава
Дата публікацыі: 08.01.2014
3456

Віталь Гуркоў. Фота euroradio.fm
Праект «Litara-A» стартаваў у кастрычніку і хутка стаў даволі папулярным. На сённяшні дзень ужо налічвае каля 30 літаратурных відэазамалёвак, у якіх моладзь па-беларуску чытае вершы і прозу айчынных ды замежных аўтараў.
Далучаюцца да праекта і вядомыя людзі. Так, музыка і акцёр Vinsent для відэапраекта ў вобразе паэта Анатоля Сыса прачытаў ягоны верш «Паэт».
Галоўная ідэя «Litara-A» — кожны жадаючы можа прымаць непасрэдны ўдзел у дзейнасці праекта і суполкі: прачытайце верш ці прозу па-беларуску на камеру і дашліце відэа адміністратару суполкі.
Найбольшай папулярнасцю ў герояў відэа карыстаюцца творы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Яўгеніі Янішчыц, Максіма Танка, Ларысы Геніюш і Анатоля Сыса.
artsiadziba.by