Віцебскія школьнікі стварылі шэраг відэаролікаў з дэкламацыяй вершаў беларускіх класікаў

Віцебскія школьнікі стварылі шэраг відэаролікаў з дэкламацыяй вершаў беларускіх класікаў. Кадр з аднаго з відэаролікаў

Прыхільнікі беларускай паэзіі здымалі відэа цягам году — з сакавіка 2015 па сакавік 2016 года, паведамляецца насайце школы. Шчыра і пранікнёна школьнікі перад камерай чыталі беларускія вершы ў дварах і на вуліцах роднага Віцебска, на беразе рэчкі, у поле і ў лесе.

Чатырнаццаць лепшых відэакліпаў, запісаных вучнямі СШ №40, можна ўбачыць на канале школы ў YouTube.

Сяржук Серабро, Народныя навіны Віцебска