Вуліца Васіля Быкава з'явіцца ў Смалявічах

Сярод такіх тапонімаў дэпутат Ягор Лебядок вылучыў вуліцы Мікалая Гусоўскага, Станіслава Манюшкі, Максіма Танка, Івана Мележа, Васіля Быкава, Кандрата Крапівы, Ігната Буйніцкага, Францыска Скарыны, Уладзіміра Мулявіна, Івана Шамякіна, Адама Міцкевіча, Еўфрасінні Полацкай, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Максіма Багдановіча, Кастуся Каліноўскага, Марка Шагала, Тадэвуша Касцюшкі, Уладзіміра Купрэвіча, Кірылы Тураўскага, Францішка Багушэвіча, Пімена Панчанкі, Міхала Агінскага, Стэфаніі Станюты, Алаізы Пашкевіч.

Сярод іншых найменняў — вуліцы Бэзавая, Беларэчанская, Брэсцкая, Лісіная Горка, Утульная, Майскі і Красавіцкі завулкі.

Ліпкі — гэта новы раён катэджавай забудовы. Смалявічы — горад-спадарожнік сталіцы на паўночны ўсход ад яе.

smaliavichy.by