Вячаслава Рагойшу віншуем з юбілеем!

5 чэрвеня сустрэў свой 70-ты год сябар ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Вячаслаў Пятровіч Рагойша - доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, сябра вучонай рады філалагічнага факультэта БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны пры міністэрстве адукацыі, старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (з 1996 году). 

Вячаслаў Пятровіч - аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гiсторыi i тэорыi беларускай лiтаратуры, беларуска-славянскiх лiтаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўстве, праблемах тэорыi i практыкi мастацкага перакладу, паэтыцы лiтаратурнага твора, з якiх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым лiку 16 манаграфiй. Першым дасканала даследваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка.

Шчыра віншуем Вас са святам, Вячаслаў Пятровіч! Зычым Вам добрага здароўя, творчага імпэту ды ўдзячных вучняў!