Вячаславу Ракіцкаму — 60! Віншуем!

Вячаслаў Ракіцкі. Фота svaboda.org

Шаноўны Вячаслаў Антонавіч! Шчыра віншуем Вас са святам і зычым моцнага здароўя, дабрабыту, плёну ва ўсіх справах, натхнення і радасці кожны дзень, новых поспехаў!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Ракіцкі Вячаслаў Антонавіч (Viačaslaŭ Rakicki, Viachaslau Rakitski) нарадзіўся 13 кастрычніка 1953 г. у м. Празарокі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобл. У 1975 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, навуковым супрацоўнікам сектару тэатра Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук. Працаваў на Беларускім тэлебачанні, у часопісе «Спадчына» (рэдактарам аддзела, намеснікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам), выкладаў у ВНУ Беларусі. Цяпер працуе на Радыё Свабода. Сябра Саюза тэатральных дзеячоў. Кандыдат філалагічных навук. Аўтар шматлікіх крытычных артыкулаў у зборніках, часопісах і альманахах Беларусі і замежжа. Аўтар сцэнару дакументальнага фільма «Гульня ўсур’ёз» («Белвідэацэнтр»), кніг «Беларуская Атлянтыда» (2006),  «Cто адрасоў свабоды» (2011). Сябра СБП з 2008 г.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"