Вядомы шорт-ліст прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча

Учора быў вызначаны шорт-ліст прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча. Сярод намінантаў — аўтары з кнігамі, што выйшлі ў серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня Пісьменніка" / "Пункт адліку": Наста Манцэвіч з паэтычным зборнікам "Птушкі" і Андрэй Пакроўскі з празаічным выданнем "Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза".    


Паэзія:

Андрэй Адамовіч. Дзень паэзіі смерці дзень. Мінск: Логвінаў.
Кацярына Макарэвіч. Соль і неспакой. Мінск: Галіяфы.
Наста Манцэвіч. Птушкі. Мінск: Логвінаў, серыя "Кнігарня Пісьменніка" / "Пункт адліку").


Проза:

Андрэй Пакроўскі. Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза. Мінск: Логвінаў, серыя "Кнігарня Пісьменніка" / "Пункт адліку").
Юлія Шарова. Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік. – Электроннае выданне.
Ксенія Шталянкова. Адваротны бок люстра. — Мінск: Логвінаў.


Пераклад:

Святлана Богуш / Рудольф Слобада. Розум. Мінск: Зміцер Колас.
Павел Рааго / Жо Лангерава. Калісьці ў Браціславе. Маё жыццё з Оскарам Л. Мінск: Зміцер Колас.
Ганна Янкута / Чарлз Дыкенс. Калядны харал. Мінск: Зміцер Колас (электронная кніга).

Журы шчыра віншуе намінантаў і паведамляе, што ўзнагароды, галоўныя і заахвочвальныя, будуць уручаныя 21 сакавіка, у Сусветны дзень паэзіі.  

Паводле арганізатараў