Вялікія князі і князёўны Паэзіі

"Вялікае Княства" сапраўды кожны раз і кожны год паказвае ўласную вялікасць - нязменна шмат выступоўцаў дэманструюць самыя розныя паэтычныя практыкі: ад традыцыйнай лірыкі да авангарднай, перакрыжаваная перастрэлка перакладаў на некалькі моў адразу, агучаная дзвюма ці трыма асобамі са сцэны, розныя літаратурныя пакаленні: ад цяжкавагавікоў-класікаў да зусім маладых і нават дэбютантаў у публічных выступах.

IMG_0821.

Уладзімір Арлоў

IMG_0815
Раіса Баравікова

Чытанні старэйшага пакалення паэтаў і паэтак перамяжоўваліся з успамінамі пра патрона фестывалю. Так, паэтка Раіса Баравікова нямала распавяла пра сваё знаёмства з Міхасём Лявонавічам. Зазвычай фестываль адкрываўся ў дзень народзінаў Стральцова, але сёлета імпрэзы падзяліліся, і 14 лютага, у дзень 80-годдзя, у музеі Багдановіча можна будзе паслухаць значна больш успамінаў пра пісьменніка. Раісу ж Баравікову з месца дапаўняла Алена Дзмітрыеўна Стральцова. Размова пазней працягнулася і ў кулуарах.

IMG_0814
Алена Стральцова і Раіса Баравікова
IMG_0817

Антанас Янінас

Нязменны мадэратар Вялікага Княства паэзіі Андрэй Хадановіч прачытаў з новай кнігі выбранага Рыгора Барадуліна верш «Прыбалтыка» і запрасіў на сцэну паэта Антанаса Янінаса, выдатнага і вядомага літоўскага літаратара, перакладчыка «Фаўста» Гётэ, старшыню Літоўскага саюза пісьменнікаў.Антанас Янінас: «Я вельмі рады выступаць на гэтым выдатным фестывалі і рады, што працягваецца гэтая задума – узнаўляць Вялікае Княства паэзіі, якая нарадзілася не без дапамогі літоўскіх паэтаў”. IMG_0832

Мары Лундквіст і Надзея Кандрусевіч
IMG_0833

Дзмітрый Строцаў

Добрай традыцыяй стала запрашаць на Стральцоўскі фэст гасцей з Швецыі. Сёлета ў Мінск прыляцела вядомая паэтка Мары Лундквіст. Яна - аўтарка цэлага шэрагу паэтычных кніг, лаўрэатка шматлікіх шведскіх літаратурных прэмій, у тым ліку прэміі Сціга Карлсана, Літаратурнай прэміі Карын Байе, Паэтычнай прэміі Жэрара Баньера, Паэтычная прэміі Шведскага Радыё, прэміі Аспэнстрэм. На беларускую мову творы Мары Лундквіст перакладае Дзмітры Плакс, яго перастварэнні ўпершыню былі агучаны якраз на паэтычным фестывалі.

Да перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч, якая прачытала беларускія пераклады Дзмітрыя Плакса, далучыўся паэт і перформер Дзмітрый Строцаў, які прачытаў вершы Мары Лундквіст на рускай мове. Яны пазнаёміліся ў Швецыі і мінская сустрэча была прыемнай неспадзяванкай для Дзмітрыя Строцава.

IMG_0838

Умка

Упершыню на Стральцоўскім фэсце выступала расійская спявачка, паэтка і перакладчыца Ганна Герасімава (Умка). Сольна і разам з гуртамі “Браневічок”, “Новы склад” яна некалькі дзясяткаў гадоў вядзе маштабную канцэртную дзейнасць, выступаючы як на салідных пляцоўках і фестывалях, так і на стыхійна арганізаваных кватэрніках, дзе з гледачоў не патрабуюць уваходнага квітка.Ганна Герасімава пераклала з англійскай мовы на рускую раманы бітніка Джэка Керуака “Валацугі Дхармы” і “Біг Сур”, але найбольш вядомая як перакладчыца літоўскай паэзіі: у яе перастварэнні выйшлі вершы Гінтараса Патацкаса, Антанаса Янінаса, Генрыкаса Радаўскаса.

Цяпер рыхтуецца да друку том вершаў жывога класіка літоўскай паэзіі Томаса Венцлавы, які 1 сакавіка ў кнігарні "Сон Гогаля" будзе прэзентаваны і ў Мінску, з удзелам Умкі і Томаса Венцлавы. Таксама на Вялікім Княстве выступілі беларускія і замежныя паэты і паэткі Уладзімір Глазаў, Кася Сянкевіч, Наталка Кучмель, Марыя Мартысевіч, Алесь Пашкевіч, Антон Рудак, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Дайнюс Гінталас, Марыянна Кіяноўска, Вікторыя Дзікабраз, Крысціна Бандурына. Завершылася імпрэза сумесным выступам Сяргея Жадана і Андрэя Хадановіча, чым была пастаўлена тлустая кропка ў першым дні найбуйнейшага паэтычнага фестываля Беларусі "Вершы на асфальце".

IMG_0846

Кася Сянкевіч

IMG_0847
Алесь Пашкевіч
IMG_0854
Вікторыя Дзікабраз
IMG_0758
Сяргей Жадан

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", ФОТА: Аляксандр Кісялёў, budzma.by