Навіны

3 лютага 2013 года на 86-м годзе жыцця памёр пісьменнік, сябар СБП Іван Архіпавіч Аношкін. Зусім нядаўна спадар Іван адзначыў 85-гадовы юбілей і быў напоўнены новымі творчымі планамі. Але цяжкая хвароба перакрэсліла задуманае. Засталіся кнігі Івана Аношкіна і ўдзячныя ўспаміны пра гэтага цудоўнага чалавека, галоўным прынцыпам жыцця якога быў дэвіз "Зломіш, але не сагнеш". Ён ішоў заўсёды наперад, захінаючы ўсіх нас ад сцюдзёных вятроў жыцця чулымі словамі праўды і дабрыні. 

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Магілёўскае абласное аддзяленне СБП смуткуюць і выказваюць спачуванні родным і блізкім Івана Архіпавіча. Вечная памяць!

 

Прэсавая служба СБП

 

Вянок памяці. Іван Аношкін

 

Аўтар шматлікіх зборнікаў прозы, вершаў, газетных публікацый спачыў у ноч з 2 на 3 лютага ў сваёй кватэры, што на магілёўскім праспекце Міра, на 86 годзе жыцця. Да апошняга свайго дня ён заставаўся абаронцам беларускага слова.

Нарадзіўся Іван Аношкін 21 студзеня 1928 года ў вёсцы Антонаўцы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Пісаць па-беларуску пачаў яшчэ школьнікам. Першыя ягоныя творы з’явіліся ў друку ў 1946 годзе. Першы ж зборнік апавяданняў і гумарэсак «Лішні мінус» — у 1959 годзе.

Кіраўнік гарадской арганізацыі партыі БНФ Сяргей Брыцікаў адзначае вернасць Івана Архіпавіча беларушчыне.

«Ён належаў да нешматлікай, але вельмі каштоўнай кагорты беларускіх нацыянальных інтэлігентаў. Высілкамі такіх людзей захаваная мова, краіна, успамін пра нашу велічную гісторыю. Заўсёды сціплы, таленавіты чалавек, ён да апошняга ўдзельнічаў у сустрэчах з чытачамі, самааддана працаваў у грамадскім „Гарадскім магістраце“. Займаўся вяртаннем гістарычных імёнаў нашым вуліцам».

Іван Архіпавіч быў сярод заснавальнікаў у Магілёве ў 1989 годзе Таварыства беларускай мовы:

«Ён усё рабіў, каб беларуская мова не засталася толькі кніжнай. Гэтай вялікай місіі ён служыў усё жыццё. Быў заўжды ў народзе. Сустракаўся з дзецьмі ў дзіцячых садках, бо менавіта адтуль якраз і прывіваецца роднае слова», — кажа старшыня абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы Яраслаў Клімуць.

Старшыня абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікола Яцкоў адзначае прынцыповасць, з якой Іван Аношкін адстойваў свае погляды:

«Калі ўзнікла сітуацыя з тым другім Саюзам — Саюзам пісьменнікаў Беларусі, які адпачкаваўся ад старога Саюза беларускіх пісьменнікаў, і калі яму прапанавалі перайсці ў новы саюз, ён адказаў, што нікуды не пойдзе. Казаў: „Я хачу застацца ў саюзе, дзе быў Якуб Колас, Янка Купала, дзе ўсе мае аўтарытэты, якіх я ведаю, якіх я памятаю“. Мова ягоная заўжды была вострая і афарыстычная. Ягоныя фельетоны, як гаворыцца, заўжды білі ў вока».

Развітацца з Іванам Архіпавічам прыйшлі сябры партыі левых «Справядлівы свет». Шмат хто з іх асабіста знаў беларускамоўнага творцу. Старшыня абласной партыйнай арганізацыі Валер Беразіенка згадвае:

«Вясковы хлопец стаў пісьменнікам, і не проста пісьменнікам, а беларускім пісьменнікам. Ён выбраў сабе сцяжыну — сатыра і гумар. Не так проста ў наш час — і ў савецкі час, і цяпер — быць пісьменнікам-гумарыстам. Што мне ў Іване Архіпавічы падабалася, дык гэта ягоная каларытная беларуская мова».

Да труны прыйшлі і колішнія малалетнія вязні канцлагера «Азарычы». У ім Іван Архіпавіч ледзьве выжыў. Там памерлі двое ягоных малодшых братоў — Яўген і Мікалай. Старэйшы брат Дзмітры загінуў у партызанах. Пра ваеннае ліхалецце Іван Архіпавіч напісаў кнігу «Была вайна», аднак выдаць яе пры жыцці не паспеў.

Пахавалі Івана Аношкіна 4 лютага на паўднёва-ўсходніх могілках Магілёва.

svaboda.org
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------