Вясновая вандроўка беларускіх літаратараў: Докшыцы

Самі навучэнцы французскіх класаў дапамаглі выступоўцам і зачыталі ў арыгінале вершы Гіёма Апалінэра (“Мост Мірабо”) і Жэрара дэ Нэрваля (“Сабор Парыжскай Божай Маці”). Для вучняў ангельскіх класаў, якія не разумелі арыгіналаў, Андрэй Хадановіч прачытаў гэтыя вершы ў сваіх паэтычных перакладах.

“Вандроўныя акрабаты” завіталі не з пустымі рукамі – адной з мэтаў візіту была прэзентацыя свежай і актуальнай для аўтараў папяровай прадукцыі. Андрэй Хадановіч знаёміў слухачоў з кнігамі “Дэжа вю: перавыбранае” і “Разам з пылам” (кніга паэтычных перакладаў), а Уладзь Лянкевіч з дэбютным зборнікам вершаў “70% вады”.

Апроч таго, чытанні перамяжоўваліся музычнымі нумарамі: ад хуліганскіх перасэнсаванняў сусветна вядомых хітоў і нервова-лірычных распеваў да святочнай балады Леанарда Коэна “Алілюя” на астачу. Велікодны настрой, здаецца, стварылі.

Сустрэча ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Глядзіце болей фота на сайце budzma.by